10 красавіка закон быў падпісаны прэзыдэнтам Янашам Адэрам, нягледзячы на масавыя пратэсты ў Будапэшце і асуджэньне сусьветнай грамадзкасьці.
Эўрапейская камісія пагражае падаць у суд на Вугоршчыну за шэраг палітычных крокаў прэм’ера Віктара Орбана, у тым ліку прыняцьце закону супраць унівэрсытэту Сораса. Пра гэта заявіў у сераду першы намесьнік старшыні Эўракамісіі Франс Тымэрманс.
У Будапэшце сёньня чакаецца новая дэманстрацыя ў падтрымку Цэнтральна-Эўрапейскага ўнівэрсытэту.