Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў выпісаны зь берасьцейскага шпіталя і вяртаецца ў Менск


Уладзімер Някляеў у берасьцейскім шпіталі
Уладзімер Някляеў у берасьцейскім шпіталі

Адзін зь лідэраў Беларускага нацыянальнага кангрэсу Ўладзімер Някляеў быў затрыманы ў Берасьці напярэдадні Дня Волі, калі вяртаўся цягніком з Варшавы.

У часе затрыманьня палітыку стала кепска, яго тэрмінова шпіталізавалі. Сёньня курс лекаваньня завяршыўся. Па абедзе Някляеў выправіўся ў Менск, дзе, як сказаў карэспандэнту Свабоды, будзе далечвацца.

Да гэтага Ўладзімер Някляеў пры дапамозе праваабаронцы Рамана Кісьляка падрыхтаваў і напісаў скаргу ў пракуратуру з прычыны «незаконнага выкраданьня».

Някляеў кажа, што на гэты момант так і не зразумеў, які ў яго статус: яму ня выстаўлена афіцыйнага абвінавачаньня, нават адміністрацыйны пратакол не складаўся. Фактычна ён вольны.

Да таго ж апошнім часам у лякарні яго ніхто ўжо не ахоўваў — адрозна ад першых дзён, калі былі прыстаўленыя людзі ў цывільным і міліцыянты ў форме.

Спадар Някляеў не выключае, што перадусім была задача нэўтралізаваць яго на 25 і 26 сакавіка, калі ў Берасьці была заплянаваная акцыя — практычна пад вокнамі шпіталя. Прынамсі, калі ён паспрабаваў пакінуць палату, міліцыянт спыніў — маўляў, нельга парушаць рэжым мэдычнай установы. Як толькі мітынг завяршыўся, інтарэс да апазыцыянэра зьнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG