Марына Адамовіч распавяла Свабодзе, што яе затрымалі сёньня на вуліцы, каля 14 гадзінаў, калі яна ішла на акцыю ў Менску. Яе даставілі ў РАУС Фрунзэнскага раёну, дзе пратрымалі да вечара, а потым выпусьцілі.
Сувязі з мужам Марына Адамовіч ня мае ўжо некалькі дзён. Каб пазьбегнуць затрыманьня напярэдадні акцыі, ён не начаваў дома. Абумоўлены сыгнал падаў жонцы апошні раз у чацьвер, ад таго часу ніякай інфармацыі пра яго яна ня мае. У пошуку мужа Марына Адамовіч зьбіраецца зьвяртацца ва ўсе сілавыя структуры, а найперш у КДБ.