Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістка «Зялёнай сеткі» восьмы дзень трымае галадоўку на Акрэсьціна


Алену Дубовік вядуць на судовае паседжаньне
Алену Дубовік вядуць на судовае паседжаньне

Брутальна затрыманая пасьля акцыі 15 сакавіка актывістка аб’яднаньня «Зялёная сетка» Алена Дубовік восьмы дзень трымае галадоўку ў ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна ў Менску.

Алену затрымалі ў тралейбусе, зь якога людзі ў цывільным гвалтам «выкурвалі» анархістаў. На судзе яна засьведчыла, што яе «вывалаклі на вуліцу і цягалі па зямлі». Аднак ніякія аргумэнты на судзьдзю не падзейнічалі, усяго ёй прысудзілі 12 сутак адміністрацыйнага арышту — за нібыта непадпарадкаваньне работнікам праваахоўных органаў. На знак пратэсту супраць прысуду дзяўчына абвясьціла галадоўку.

Журналіст Аляксандар Ярашэвіч, сябар Алены Дубовік, кажа, што за кратамі яна трымаецца мужна і нават знаходзіць сілы, каб жартаваць:

«Алена галадае восьмы дзень. Гаворыць, што ежа сьніцца, але нават у сьне яна ня есьць. Жартам абураецца, што ў нейкім часопісе, які я ёй перадаў, былі карцінкі прадуктаў. А калі жартуе, значыць, трымаецца».

У падтрымку арыштаваных экаактывістак Алены Дубовік, Марыны Дубінай і Ксеніі Малюковай выступілі калегі-эколягі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG