Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадоцкі актывіст Леанід Гаравы заяўляе, што ў яго адсутнасьць з кватэры была забрана аргтэхніка. Ягоную дачку забіралі ў РАУС


Леанід Гаравы
Леанід Гаравы

Паводле каардынатара руху «За свабоду» ў Віцебскай вобласьці Леаніда Гаравога, калі яны з жонкай вярнуліся дахаты, то не знайшлі дома 22-гадовай дачкі Настасьсі.

«Дачка хварэла, увесь час была дома, - сказаў Гаравы Свабодзе. - Калі мы вярнуліся, то яе дома ўжо не было. І зьніклі сыстэмны блёк ад кампутара, ноўтбук і пляншэт. Уся гэтая тэхніка належыць мне. Хто і на якіх падставах яе забраў, мне невядома».

Праз пэўны час удалося высьветліць, што дачку забралі ў Гарадоцкі РАУС. Аднак адразу там не патлумачылі, на якой падставе яе затрымалі. Патэлефанаваць бацькам ёй не дазвалялі. Позна ўвечары Настасься вярнулася дахаты з РАУСу.

Як стала вядома Гаравому, у адносінах да дачкі праводзіцца праверка. Тэхніку ж забралі адмыслова: каб яна ня мела доступу да сацыяльных сетак.

Актывіст кажа, што аргтэхніку яму пакуль не вярнулі. Яго самога міліцыянты папрасілі не выяжджаць з Гарадка, дзе ён жыве. У тым ліку 25-га сакавіка, бо яго могуць выклікаць для тлумачэньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG