7 сакавіка суд у Кіеве пастанавіў узяць Насірава пад варту на два месяцы, у якасьці альтэрнатывы прапанаваўшы ўнесьці заклад у 100 мільёнаў грыўняў (каля 3,7 мільёна даляраў). Насіраў заяўляў, што ў яго няма такіх грошай. Аднак патрабаваная сума — рэкордная ў судовай гісторыі Украіны — была ўнесеная яго жонкай і іншымі сваякамі.
Цяпер Насіраў адправіўся пад хатні арышт. Ён заявіў, што не прызнае абвінавачаньні і ня мае намеру ўцякаць з краіны.
Раману Насіраву інкрымінуюць «злоўжываньне ўладай і службовым становішчам, якія пацягнулі цяжкія наступствы». Сьцьвярджаецца, што ён дапамагаў сыходзіць ад падаткаў кампаніям абвінавачанага ў карупцыі бізнэсмэна, былога дэпутата Вярхоўнай Рады Аляксандра Анішчанкі.