Згодна з экзыт-полам кампаніі Ipsos, апублікаваным пасьля завяршэньня галасаваньня, партыя Рутэ прэтэндуе на 31 месца ў ніжняй палаце парлямэнту са 150.
У крайне правай Партыі свабоды Гэрта Вільдэрса толькі 19 месцаў.
Рутэ, відавочна, стане галоўным кандыдатам на пасаду новага прэм’ера, аднак яму прыйдзецца дамаўляцца аб кааліцыі зь іншымі партыямі. Папярэднія вынікі падліку галасоў будуць вядомыя раніцай.