Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уцяклі ад Польшчы


Істмэн Джонсан, «Уцёкі нявольнікаў на свабоду» (1862)
Істмэн Джонсан, «Уцёкі нявольнікаў на свабоду» (1862)

Чытаю скандынаўскі раман, выпісваю слоўцы, перакладаючы іх на падляскую. Калісьці такія слоўцы я перакладаў бы на польскую. У Чэхіі, як і ў маім хутаранскім дзяцінстве, польская мова для мяне — зноў замежная.

Заходзіць дачка, кажа, што налета ў школе хоча вывучаць гішпанскую. Дачка беззаганна гаворыць на ангельскай, чэскай і падляскай, крыху на польскай, якую падхапіла самастойна на вакацыях у Беластоку. Кажу, што ў яе ўзросьце я гаварыў без акцэнту толькі па-падляску.

— Ты можаш гаварыць па-нашаму пра ўсё, — адказвае дачка. — А я пра матэматыку з братам — толькі па-ангельску.

Ад Польшчы нам удалося ўцячы. Ад сьвету ўцёкаў няма.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG