Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнты, юрысты і праваабаронцы пачалі перакладаць законы на беларускую мову


Удзельнікі першай сустрэчы перакладнікаў заканадаўства на беларускую мову ў сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Удзельнікі першай сустрэчы перакладнікаў заканадаўства на беларускую мову ў сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

У менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны пачалася кампанія перакладу заканадаўства на беларускую мову.

Сёньня да перакладу Грамадзянскага кодэксу прычыніліся асобы розных узростаў і заняткаў, сярод якіх ёсьць прафэсійныя перакладнікі, юрысты, праваабаронца і студэнты ВНУ.

«Для мяне важна, каб заканадаўства нарэшце пераклалі на беларускую мову. Бо несправядліва, што яно ёсьць толькі па-расейску», — расказала Ганна Клімовіч, студэнтка факультэту філязофіі БДУ.

Паводле ініцыятаркі кампаніі Веранікі Мазуркевіч, сустрэчы для супольнай працы над перакладам будуць праходзіць кожную суботу. Аднак далучыцца да каманды перакладнікаў можна ў любы дзень і час. Дыстанцыйная плятформа SmartCAT дазваляе гэта зрабіць.

«Я прапанавала карыстацца менавіта гэтай плятформай, бо яна бясплатная і мае зразумелы інтэрфэйс, гэта будзе зручна для тых карыстальнікаў, якія не валодаюць ангельскай мовай. Да таго ж, SmartCAT захоўваецца ў „воблачным“ сховішчы, яе ня трэба спампоўваць. А працаваць зможа адначасова вялікая колькасьць людзей», — распавяла Вераніка Мазуркевіч.

Паводле Алеся Лагвінца, грамадзкія пераклады асноўных законаў трапяць на дапрацоўку прафэсійнага рэдактара ў Інстытут беларускай мовы пры Акадэміі навук. Пасьля неабходна будзе дамагчыся, каб дакумэнты зацьвердзілі на афіцыйным узроўні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG