Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі загінулі чатыры расейскія вайсковыя дарадцы, двое параненыя


У Сырыі ў выніку падрыву фугаса загінулі чатыры расейскія вайсковыя дарадцы, яшчэ двое параненыя, перадае «Інтэрфакс» са спасылкай на заяву Міністэрства абароны Расеі.

У ведамстве ўдакладнілі, што расейская вайсковая калёна рухалася з раёна аэрадрома Тыяс у напрамку горада Хомс. Пад аўтамабілем, на якім ехалі вайскоўцы, спрацавала радыёкіраванае выбуховае прыстасаваньне.

Расейская ваенная кампанія ў Сырыі пачалася 30 верасьня 2015 года. За гэты час Мінабароны пацьвердзіла гібель больш за 20 вайскоўцаў. Пры гэтым Масква неаднаразова заяўляла, што расейскія вайскоўцы ня ўдзельнічаюць у наземнай апэрацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG