Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэру прадпрымальнікаў Анатолю Шумчанку апаганілі аўта надпісам «ЛНР»


Анатоль Шумчанка, старшыня аб’яднаньня індывідуальных прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва», у сваім Фэйсбуку паведаміў пра тое, што невядомыя апаганілі ягоную машыну надпісам «ЛНР» і паклалі фальшывыя даляры пад дворнікі.

Анатоль Шумчанка
Анатоль Шумчанка

«Палітычная акцыя правакацыйнага характару ў дачыненьні да маёй сям’і зьдзейсьненая сёньня. Раніцай патэлефанавалі суседзі і сказалі, што на аўта маёй жонкі надпіс фарбай. Напісалі наступныя словы: „ЛНР СІЛА“. Таксама пад шчоткі лабавога шкла паклалі копіі даляраў!

Відавочна, што дзейнічае арганізаваная група асобаў, палітычна матываваная, якая пачынае займацца падобнымі справамі. Сёньня фарбай размалявалі, заўтра яшчэ што зробяць. Выклікаў міліцыю!»

«Гэта помста. У Беларусі зьявіліся арганізаваныя і палітычна матываваныя групы, якія такім чынам выказваюць свае погляды сэпаратысцкага кшталту. Гэтая акцыя скіраваная супраць маёй сям’і, гэта аўта маёй жонкі. Акцыя палітычная — таму што тут палітычны лёзунг і фальшывыя грошы. Калі ўлады ня зробяць захадаў, то сёньня — такія акцыі вандалізму, а заўтра падарвуць, як Паўла Шарамета. Я лічу гэта папярэджаньнем і перакананы, што ўлады павінны неяк адказаць», — сказаў Анатоль Шумчанка Свабодзе.

Прадпрымальнік патлумачыў, што нейкі час таму праз Фэйсбук да яго па дапамогу зьвярнулася прадпрымальніца з так званай «ЛНР», але ён адмовіўся супрацоўнічаць зь ёй:

«Жанчына з „ЛНР“ сказала, што ёй трэба дапамога ад „Пэрспэктывы“. Я адказаў, што мы дапамагаем толькі Ўкраіне. Пасьля гэтых словаў яна перастала зьвяртацца».

Анатоль Шумчанка зьвярнуўся ў гарадзкі аддзел міліцыі і мерыцца патрабаваць расьсьледаваньня здарэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG