Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанія накіравала зьнішчальнікі суправаджаць расейскі «карабель сораму»


Зьнішчальнікі брытанскіх каралеўскіх ВПС суправаджаюць крэйсэры «Адмірал Кузняцоў» і «Пётр Вялікі» каля тэрытарыяльных водаў Вялікабрытаніі
Зьнішчальнікі брытанскіх каралеўскіх ВПС суправаджаюць крэйсэры «Адмірал Кузняцоў» і «Пётр Вялікі» каля тэрытарыяльных водаў Вялікабрытаніі

Брытанскія ўзброеныя сілы суправаджалі расейскі крэйсэр-авіяносец «Адмірал Кузьняцоў», калі ён праходзіў паблізу Вялікабрытаніі па шляху з Сырыі.

Выявы, апублікаваныя брытанскім міністэрствам абароны, паказваюць самалёты брытанскіх ВПС «Тайфун» і фрэгат «Сэнт-Олбанс», якія суправаджалі «Адмірала Кузьняцова» і караблі падтрымкі ў Ла-Маншы, калі яны ішлі да Паўночнага мора.

Гэта карабель сораму, місія якога заключалася ў тым, каб падоўжыць пакуты сырыйскага народу.

«Мы будзем уважліва сачыць за „Адміралам Кузьняцовым“ па меры яго перамяшчэньня назад у Расею, гэта карабель сораму, місія якога заключалася ў тым, каб падоўжыць пакуты сырыйскага народу», — гаворыцца ў заяве міністра абароны Вялікабрытаніі Майкла Фэлана.

Самалёты з «Адмірала Кузьняцова» удзельнічалі ў расейскіх бамбаваньнях паўстанцкіх сіл падчас грамадзянскай вайны ў Сырыі, якую на Захадзе называлі безразборным зьнішчэньнем цывільнага насельніцтва.

Адмірал Кузьняцоў — адзіны ў Расеі авіяносец — прайшоў праз Ла-Манш у Сырыю ў кастрычніку леташняга году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG