У вёсцы Асташкавічы знайшлі ў пятлі 29-гадовага мужчыну, паведамляе сайт ranak.by. Гісторыю Віктара і яго непаўналетняй жонкі Свабода расказала ў лютым мінулага году ў матэрыяле «Заўчасная мама».
У пятніцу Віктар ня выйшаў на працу. Хата была зачынена знутры. Выкліканыя равальнікі знайшлі мужчыну мёртвым. Сьледчыя прызначылі судова-мэдычную экспэртызу.
Пра Віктара стала вядома пры канцы 2015 году, калі ад яго зацяжарала 14-гадовая Насьця. Суд пакараў яго трыма гадамі зьняволеньня, улічыўшы, што заяваў супраць Віктара ад Насьці і яе маці не было.
Перад нараджэньнем дачкі Віктара вызвалілі. У касацыйнай скарзе ён прызнаваў бацькоўства і хацеў пабрацца шлюбам зь непаўналетняй маці.
У вёсцы ўладкаваўся на працу, стаў пакрысе ўладкоўваць купленую хату і жыць у ёй з Насьцяй і дачкою.
Але ў кастрычніку Насьця зь дзіцем вярнулася да маці.
Журналістам сказала, што моцна пасварыліся з мужам.
20 студзеня Віктара ня стала, а Насьця ў свае пятнаццаць гадоў засталася ўдавою з малым дзіцем на руках.
Тэлефоны экстранай псыхалягічнай дапамогі
- Менск:
- Для дарослых — 290-44-44 (кругласутачна)
- Для дзяцей і падлеткаў — 246-03-03 (кругласутачна)
- Барысаў — (8-01777) 3-44-63 (з 15:00 да17:00)
- Берасьце — (8-0162) 40-62-26, 20-15-55 (кругласутачна)
- Вілейка — (8-01771) 5-14-98 (з 8:00 да 16:00)
- Віцебск — (8-0212) 24-63-10 (кругласутачна)
- Ворша — (8-0216) 21-00-19 (з 8:00 да 20:00)
- Гомель — (8-0232) 37-91-91 (кругласутачна)
- Горадня — (8-152) 75-75-15 (кругласутачна)
- Жодзіна — (8-01775) 3-48-46 (панядзелак, серада, пятніца — з 16:00 да 20:00; аўторак, чацьвер — з 8:00 да 12:00)
- Магілёў — (8-0222) 47-31 −61 (кругласутачна)
- Маладэчна — (8-01773) 5-46-44 (з 8:00 да 20:00)
- Полацак — (8-021144) 3-22-20 (з 8:00 да 20:00)
- Салігорск — (8-01710) 3-02-98 (з 13:30 да 15:30)
- Слуцак — (8-01795) 5-31-10 (з 8:00 да 17:00)