Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні ўручылі ноту беларускаму амбасадару


Аляксандар Кароль, амбасадар Беларусі ў Літве (справа) і прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, архіўнае фота
Аляксандар Кароль, амбасадар Беларусі ў Літве (справа) і прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, архіўнае фота

У чацьвер амбасадару Беларусі ў Вільні Аляксандру Каралю была ўручаная нота з просьбай у тэрміновым парадку даць вычарпальную інфармацыю пра яшчэ адзін інцыдэнт з корпусам рэактара астравецкай атамнай электрастанцыі, паведамляе Міністэрства замежных спраў Літвы, якое цытуе партал delfi.lt.

У дакумэнце МЗС просіць дбайна расьсьледаваць гэты інцыдэнт і праінфармаваць Літву, суседнія дзяржавы і Міжнароднае агенцтва атамнай энэргэтыкі (МАГАТЭ) аб выніках расьсьледаваньня. У ноце выказваецца вялікая заклапочанасьць у сувязі з паўторам інцыдэнтаў на АЭС, пра якія Літва даведалася не з афіцыйных крыніц Беларусі, а са СМІ. Паводле паведамленьняў беларускіх мэдыя, у панядзелак недалёка ад чыгуначнай станцыі Слаўнае ў Беларусі корпус новага рэактара зачапіў апору кантактнай сеткі чыгункі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG