Такое прызнаньне зрабіў міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус у інтэрвію BNS:
«Цяпер, напэўна, няма выразна выяўленай падтрымкі. Але я чуў пра разуменьне сытуацыі і ад латвійскіх, і ад эстонскіх калегаў. Пазыцыя Эўракамісіі ясная. Я размаўляў з Франсам Цымерманасам і з Фэдэрыкай Магерыні. Гэтыя пытаньні ўключаныя ў зону ўвагі Брусэля пры зносінах з Беларусьсю.
Я перакананы, што мы ў гэтым не адступім. Так, згодны, што яшчэ няма прарыву, але я спадзяюся, што мы яго дасягнем», – сказаў у інтэрвію міністар.
Паводле яго словаў, беларусы павінны зразумець, што Літва «сурʼёзна аналізуе шляхі, як не купляць электраэнэргію з небясьпечнага абʼекту».
«Адна Літва ўсё заблякаваць ня можа, але мы ўсё роўна павінны гэтага дамагчыся. Калі мы паскорым сынхранізацыю, то гэта будзе яшчэ адзін аргумэнт на нашу карысьць», — сказаў міністар, маючы на ўвазе сынхранізацыю электрасетак краін Балтыі з Заходняй Эўропай.
Літва пакуль не здолела цалкам пераканаць суседнія краіны як у небясьпецы, якая зыходзіць ад Беларускай атамнай станцыі, так і ў неабходнасьці блякаваць электраэнэргію з гэтай станцыі.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1