Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць месяцаў пасьля забойства Шарамета: Вынікаў няма, сьледзтва працягваецца


Нацыянальная паліцыя Ўкраіны атрымала ўвесь комплекс дапамогі ад міжнародных партнэраў у справе аб забойстве аднаго з кіраўнікоў «Украінскай праўды» Паўла Шарамета.

Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміў дырэктар дэпартамэнту ў справе камунікацый МУС Арцём Шаўчэнка.

«Цяпер вядуцца апэратыўна-вышуковыя дзеяньні, асобна магу сказаць, што Нацпаліцыя атрымала ўвесь комплекс дапамогі ад міжнародных партнэраў», — сказаў ён.

Ён таксама дадаў, што асабіста дапамагаў у камунікацыі сьледзтва, каб правесьці допыт зь некаторымі калегамі-журналістамі, якія добра ведалі Паўла Шарамета.

«Галоўнай навіной у справе стане навіна пра раскрыцьцё гэтага злачынства. Сьледзтва працуе», — сказаў ён.

Забойства Паўла Шарамета адбылося роўна 5 месяцаў таму, 20 ліпеня ў цэнтры Кіева. У выніку падрыву аўтамабіля Шарамет загінуў.

Украіна зьвярнулася па дапамогу да ФБР, якое мелася правесьці некаторыя экспэртызы. Пра вынікі гэтых экспэртызаў да гэтага часу нічога не вядома.

У рамках расьсьледаваньня былі апытаныя сотні людзей, акрамя таго, сьледзтва канфіскавала відэазапісы, якія зафіксавалі людзей, што падкладалі выбухоўку ў машыну. Фотаробаты гэтых людзей да гэтага часу не апублікаваныя, як і іх дадзеныя. Таксама не агучаныя імёны заказчыкаў забойства.

Сьледзтва зьвярталася ў суд з просьбай даць доступ да інфармацыі пра абанэнтаў тэлекамунікацыйных паслугаў. Аднак апошняе судовае рашэньне па гэтай справе было вынесена яшчэ ў канцы верасьня сёлета.

На працягу апошніх месяцаў паліцыя і сілавыя кіраўнікі не выдаюць ніякай інфармацыі, заяўляючы, што гэта можа нашкодзіць сьледзтву.

Яшчэ ў ліпені Генпракурор Украіны Юрый Луцэнка назваў асноўнай вэрсіяй забойства Шарамета расплату за яго прафэсійную дзейнасьць.

«Украінская праўда» ўстанавіла, што ў справе аб забойстве журналіста Паўла Шарамета сьледзтва распрацоўвала адну з вэрсіяў, паводле якой да забойства датычныя ўкраінскія баявыя батальёны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG