Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ «хутка» разгледзіць пытаньне пра бязьвізавы рэжым для Ўкраіны


Галасаваньне ў Эўрапейскім парлямэнце ў пытаньні аб прадастаўленьні Ўкраіне бязьвізавага рэжыму пройдзе «у хуткім часе», паведаміў прадстаўнік прэсавай службы Эўрапарлямэнту Мод Нойман у інтэрвію газэце Kyiv Post.

Напярэдадні на сайце парлямэнту ЭЗ была апублікаваная меркаваная дата 3 красавіка як тэрмін разгляду пытаньня пра бязьвізавы рэжым для Кіева. Гэтыя зьвесткі хутка распаўсюдзіліся ва ўкраінскіх СМІ як вестка пра нібыта «адкладзеныя» рашэньні.

Прадстаўнік прэсавай службы прызнаў, што ранейшая дата была апублікаваная памылкова i падлягае выпраўленьню на сайце.

15 сьнежня Эўрапейскі парлямэнт прагаласаваў за прыняцьце мэханізму бязьвізавага рэжыму «для трэціх краінаў». Такім чынам, была ліквідаваная апошняя перашкода на шляху да ўвядзеньня бязьвізавых паездак па тэрыторыі ЭЗ. Цяпер, як вынікае са словаў прадстаўніка прэсавай службы Эўрапейскага парлямэнту, у хуткім часе адбудзецца працэдура ратыфікацыі гэтага рашэньня. Аднак дакладная дата ратыфікацыі пакуль ня вызначаная.

Старшыня парлямэнту Эўразьвязу Марцін Шульц выказаў надзею на падпісаньне пагадненьня ў студзені 2017 году. Па словах Шульца, для ЭЗ важна і далей падтрымліваць Украіну, супрацоўнічаючы зь ёй у палітычнай і эканамічнай галінах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG