Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта абвяшчэньне сыстэмы адукацыі ў Беларусі мёртвай». Сеткі аб прызначэньні міністрам адукацыі камуніста Карпенкі


Ігар Карпенка
Ігар Карпенка

Сеткі рэагуюць на прызначэньне Ігара Карпенкі міністрам адукацыі.

Старшыня Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька напісаў у фэйсбуку, што новы міністар адукацыі — гэта калядны падарунак настаўнікам і выкладчыкам ад Лукашэнкі.

«Можна павіншаваць настаўніцкую супольнасьць з новай мятлой міністэрства. Кіраўнік кампартыі тав. Карпенка ідэальна падыходзіць для падрыхтоўкі правільных падручнікаў, для ўскладаньня кветак да помнікаў Ільічу, для запаўненьня суботы барабанным дробатам. Мой прагноз — Мінадукацыі з новым міністрам пачне напампоўку ідэалягічнай мускулатуры».

«Жах. Напэўна, горшага варыянта проста не змаглі прыдумаць», — напісаў у фэйсбуку кіраўнік курсаў «Мова нанова» Глеб Лабадзенка.

«Мы наогул думаем у нашай краіне хоць пра што-небудзь?
У ЗША Ілон Маск будзе кансультаваць прэзыдэнта па эканоміцы, а ў нас камуніст будзе далей ганьбіць і разбураць сыстэму адукацыі! Што б вы там ні казалі, а год антыкамунізму абвяшчаць трэба!», — напісаў у фэйсбуку мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч таксама адрэагаваў на прызначэньне Ігара Карпенкі міністрам адукацыі.

«Прызначэньне Ігара Карпенкі міністрам адукацыі — гэта абвяшчэньне сыстэмы адукацыі ў Беларусі мёртвай.
І, вядома, гэта ганьба і сорам перад беларускім народам і перад усім сьветам. За выключэньнем Паўночнай Карэі. Гэтыя ацэняць, яны ведаюць, што ад адукацыі толькі праблемы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG