У Менску каля Дому ўраду адбыўся мітынг Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ) з нагоды чарговай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расеі.
Да помніка Леніну прыйшлі і студэнты дзяржаўных ВНУ, якія потым расьпісваліся ў дакумэнтах за ўдзел у акцыі.
КПБ падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку, яе лідэр, Ігар Карпенка, — намесьнік старшыні Менгарвыканкаму.