Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я — ленініст»: 7 фактаў пра галоўнага дарадцу Трампа


Галоўным дарадцам і стратэгам у сваёй будучай адміністрацыі Дональд Трамп прызначыў былога старшыню свайго выбарчага штабу Стыва Бэнана.

1. Штаб Дональда Трампа Бэнан узначаліў летась у жніўні. Ён замяніў на гэтай функцыі Пола Манафорта, якога абвінавацілі ў наяўнасьці незаконных фінансавых сувязяў з былым прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам.

2. У Бэнана бліскучая адукацыя. Ён атрымаў ступень бакаляўра Палітэхнічнага ўнівэрсытэту ў Вірджыніі, а таксама магістра Джорджтаўнскага ўнівэрсытэту і Гарварду.

3. Быў афіцэрам у Ваенна-марскіх сілах ЗША. Працаваў спэцыяльным памочнікам начальніка ваенна-марскіх апэрацый у Пэнтагоне.

4. Сваё багацьце Бэнан скалаціў дзякуючы працы ў банку Goldman Sachs. Затым ён стварыў уласны інвэстыцыйны банк Bannon & Co, які спэцыялізаваўся на ўкладаньнях ў сродкі масавай інфармацыі і кінавытворчасьць. Сам Бэнан быў нейкі час прадусарам у Галівудзе. Гэта ён фінансаваў папулярны «Сайнфэлд», які ўвайшоў у рэйтынг 50-ці найлепшых тэлешоў у гісторыі.

5. Зьвязаны з плыньню альтэрнатыўных правых (Alt-right) у ЗША. Гэта крайне правы амэрыканскі рух, які выступае супраць іміграцыі, мультыкультуралізму, фэмінізму і паліткарэктнасьці.

6. Некалькі гадоў Бэнан кіраваў скандальным кансэрватыўным інфармацыйным сайтам Breitbart News, які лічыцца пляцоўкай альтэрнатыўных правых. Папу Францішка на сайце, напрыклад, назвалі «камунякам», які падтрымлівае ўцекачоў, каб мець у будучыні новых вернікаў каталіцкага касьцёла.

7. Я ленінец«, — сказаў пра сябе Бэнан у інтэрвію Daily Beast у 2014 г. «Ленін хацеў зьнішчыць дзяржаву, і гэта мая мэта таксама. Я хачу прывесьці ўсе да зьнішчэньня каб сёньняшні істэблішмэнт перастаў існаваць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG