Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апостальскі нунцый: Берасьцейская унія ўмацавала духоўны і культурны абмен паміж хрысьціянамі з Усходу і Захаду


Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр скіраваў пасланьне да Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы з нагоды 420-годзьдзя падпісаньня Берасьцейскай уніі.

«... Грэка-каталіцкія вернікі Беларусі перажываюць чарговую гадавіну падпісаньня Берасьцейскай уніі. Сынод, які праходзіў з 16 па 18 кастрычніка 1596 года, паспрыяў аднаўленьню поўнай еднасьці розных касьцёльных супольнасьцяў гэтай зямлі з Апостальскім Пасадам у Рыме, заахвочваючы вернікаў да ўзрастаньня ў веры, надзеі і любові ў той складаны пэрыяд», — гаворыцца ў пасланьні.

Паводле Апостальскага Нунцыя, Берасьцейская унія прывяла да «ўмацаваньня духоўнага і культурнага абмену паміж хрысьціянамі з Усходу і іх братамі на Захадзе, што ў сваю чаргу паспрыяла росквіту культуры, выхаваньня і архітэктуры. «Гэта каштоўная духоўная спадчына ў гісторыі Касьцёла ў Беларусі» — напісаў арцыбіскуп Габар Пінтэр.

У 1596 годзе ў Берасьці беларускія і ўкраінскія ярархі Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі прынялі рашэньне аднавіць еднасьць з Апостальскай Сталіцай на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG