Пра гэта ён заявіў учора, выступаючы перад дэпутатамі Нацыянальнага сходу.
У прыватнасьці, Лукашэнка прапанаваў дэпутатам разгледзець пытаньне аб тым, каб школьныя заняткі пачыналіся ня ў 8:00, а ў 9:00.
«Бо гадзіну раніцай паспаць — гэта добрая справа». «Усё роўна ён раней часу ўвечары не засьне. Як некаторыя настаўнікі кажуць: у 7 раніцы прачнецца — раней ляжа. Успомніце сябе: часта вы раней часу клаліся спаць?» — задаўся пытаньнем Аляксандр Лукашэнка.
Ён таксама дадаў, што для дзіцяці галоўнае — гэта здароўе.
Самае папулярнае
1