Беларускі плывец Ігар Бокі узяў золата на дыстанцыі ў 400 мэтраў вольным стылем. Гэта яго трэцяе золата ў Рыё (да таго былі ў 100 м батэрфляем і 200 м комплексу), таксама Бокі мае бронзу (100 м брасам).
У фінальным заплыве Бокі пабіў свой рэкорд з часам 3 хвіліны 55,62 сэкунды. Гэта больш за ўсясьветны рэкорд на 0,07 сэкунды.
Плывец, якога часам называюць «беларускім Фэлпсам», таксама мае пяць залатых мэдалёў і адно срэбра з Паралімпіяды 2012 году ў Лёндане, 15 залатых мэдалёў і срэбра чэмпіянатаў сьвету сярод інвалідаў, 12 залатых мэдалёў і дзьве бронзы з чэмпіянатаў Эўропы сярод інвалідаў.
Ігар Бокі мае вялікія праблемы са зрокам, але, як распавядаў прэсе раней, марыць выступаць у звычайнай Алімпіядзе, ён выступаў сярод звычайных плыўцоў на чэмпіянаце Беларусі.