Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Стадыёны Параалімпійскіх гульняў поўныя»


Пра тое, як праходзяць спаборніцтвы спартоўцаў з абмежаванымі магчымасьцямі мы папрасілі распавесьці кіраўніка беларускай дэлегацыі на Паралімпійскіх гульнях у Лёндане Мікалая Шудзейку.

Карэспандэнт: Якія самыя запамінальныя моманты сёлетняй Параалімпіяды Вы б адзначылі?

Шудзейка: Па-першае, цырымонію адкрыцьця. Яна была вельмі прыгожая, каляровая. І той факт, што на цырымоніі прысутнічалі і каралева Велікабрытаніі, і прэм'ер-міністар Дэвід Кэмэран - сьведчаньне таго, што праблеме людзей з пабмежаванымі магчымасьцямі, ў прыватнасьці, параалімпійскаму спорту надаецца падвышаная ўвага. Была бачная зацікаўленасьць усёй краіны ў гэтых гульнях, стадыён быў запоўнены цалкам, і хаця надворье было ня надта добрае, але ўражаньне было вельмі моцнае.

Пачалі не са срэбра ці бронзы, а з золата

Другі прыемны факт - што ў першы ж дзень выступленьня беларускіх спартоўцаў быў заваяваны залаты мэдаль нашым плаўцом Ігарам Бокіем. Ён дэбютант спаборніцтваў, яму ў чэрвені споўнілася 18 гадоў, так што для яго гэта было надзвычай прыемна. Але і для каманды - тое, што пачалі не са срэбра ці бронзы, а з золата.

Таксама вельмі ўражвае тое, што на усіх арэнах, а я ўжо наведаў некалькі, трыбуны поўныя. Прычым гэта ж не нейкі загад, не заганяюць людзей на стадыёны, а жывы інтарэс простых людзей да спартовых спаборніцтваў людзей з абмежаванымі магчымасьцямі.

Карэспандэнт: Пры ўсёй умоўнасьці гэтага паказьніку ў беларускай каманды пакуль 5 мэдалёў, у 2004 годзе на Параалімпійскіх гульнях у Атэнах было 29, на гульнях ў 2008 годзе ў Пэкіне -13. Чым абумоўленая такое зьніжэньне вынікаў? Ці галоўныя спаборніцтвы, ў якіх моцная беларуская каманда – яшчэ наперадзе?

Шудзейка: Калі параўноўваць вынікі ў Атэнах і ў Пэкіне, то зьніжэньне тлумачыцца тым, што вельмі ўзрасла канкурэнцыя. Па-другое, ў адпаведнасьці з рэглямэнтам Параалімпійскіх гульняў, як, дарэчы, і алімпійскіх, каманда- гаспадар атрымлівае ліцэнзіі ва ўсіх відах спорту. Колькасна кітайская зборная выглядала вельмі ўнушальна ў параўнаньні з усімі іншымі ўдзельнікамі. Зборная КНР тады заваявала 40% усіх мэдалёў. І хаця ў параўнаньні з атэнскай Параалімпіядай мы атрымалі мэдалёў удвая меней, мы былі ў Пэкіне ўсяго на два месцы ніжэй, чым на Параалімпіядзе ў Атэнах.

Карэспандэнт: Ну а які ваш прагноз - сёлета будзе мэдалёў менш ці больш, чым у Пэкіне?

Разьлічваем выступіць лепш, больш атрымаць мэдалёў
.

Шудзейка: Спадзяемся, што ня менш. Вы правільна сказалі - не плянаваньне, а прагноз. Разьлічваем выступіць лепш, больш атрымаць мэдалёў. Зьявіліся маладыя пэрспэктыўныя спартоўцы, той жа Ігар Бокій, напрыклад, пачалі разьвівацца новыя віды спорту, ўзрасла колькасьць каманды па фехтаваньні, у якой ёсьць прызёры кубку сьвету і чэмпіён Эўропы Мікалай Без'язычны, які стаіць у першым радку ва ўсіх рэйтынг-лістах. Таму мы разьлічваем на большы посьпех, чым у Пэкіне.

Карэспандэнт: Наколькі Параалімпіядам уласьцівыя допінгавыя скандалы, характэрныя для Алімпіядаў, ці не адбяруць у беларускіх спартоўцаў узнагароды, як гэта здарылася з Астапчук?

Шудзейка: Мы, як і алімпійцы, праходзім допінг-тэсты перад ад'езду на Параалімпіяду. Мы ўзялі пробы пагалоўна ва усіх чальцоў каманды, якія выехалі ў Лёндан. Ёсьць праграма пазаспаборнага допінг-кантролю, ў нас 7 чалавек прайшлі яе ўжо непасрэдна тут, у Лёндане. Усё нармальна. Скандалы здараюцца. Але хлопцы і дзяўчаты самі ведаюць, што дзякуючы таленту і ўпартай працы, а не ўжываючы забароненыя прэпараты, можна дасягнуць выбітных вынікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG