Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка лічыць, што вырошчваць збожжа паўночней за Полацак — «авантура». Але ці так гэта


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Выступаючы на «Дажынках» Віцебскай вобласьці ў Полацку, Аляксандар Лукашэнка назваў авантурай спробы вырошчваць збожжа паўночней за Полацак і Віцебск. У Віцебскай вобласьці сёлетняя ўраджайнасьць — 22,5 ц/га.

Сярод абласьцей краіны Віцебшчына на апошнім месцы па зборы збожжа. Сёлета гэта няпоўныя 700 тысяч тонаў. У той час як у лідэра, Менскай вобласьці, больш за 2 млн тонаў.

«Атрымліваць збожжа на поўначы, паўночней за Полацак, Віцебск, бадай што гэта авантура. У нас не атрымліваецца. Таму мы павінны зыходзіць з рэальнай сытуацыі і рабіць тое, што трэба», — сказаў Лукашэнка.

Ён прапанаваў вызначыць тыя напрамкі, дзе вобласьць магла б больш пасьпяхова займацца сельскай гаспадаркай, заўважыўшы, што ў Фінляндыі, Нарвэгіі ці на поўначы Расеі людзі жывуць у яшчэ больш складаных умовах.

Свабода спраўдзіла, а якая ж ураджайнасьць збожжа ў згаданых краінах. У адкрытых крыніцах ёсьць ураджайнасьць збожжа ўсіх трох краінаў за 2022 год.

  • Фінляндыя — гэта 37 ц/га.
  • Нарвэгія — 47 ц/га.
  • У Ленінградзкай вобласьці Расеі — 37,6 ц/га.

У Віцебскай вобласьці ў 2022 годзе ўраджайнасьць склала 31 ц/га. Для параўнаньня, сярэдні сусьветны паказчык у 2022 годзе па 176 краінах — 38 ц/га.

Нягледзячы на больш суровы клімат, ураджайнасьць збожжа ва ўсіх пералічаных Лукашэнкам краінах вышэйшая, чым у Віцебскай вобласьці.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG