Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчына-інвалід пабудавала пандус і атрымала за гэта штраф


Жанчына-інвалід пабудавала пандус і атрымала за гэта штраф
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:59 0:00

Інвалід-вазочніца з Палтавы стамілася чакаць дапамогі ад чыноўнікаў і сама аплаціла пабудову пандуса каля падʼезду, каб мець магчымасьць выяжджаць з кватэры. Але замест удзячнасьці ёй выпісалі штраф.

Жыхарка Палтавы Жана Шчагалькова вось ужо 18 гадоў перасоўваецца на вазку. Інваліднасьць яна атрымала пасьля няўдалай апэрацыі. Амаль увесь гэты час Жана жыла ў зьняволеньні ва ўласнай кватэры.

«Я жыла на трэцім паверсе. Вазок у ліфт не ўваходзіў, — расказвае Жана. — Кожны выхад з дому без дапамогі двух мужчын быў немагчымы».

Два гады таму Жане ўдалося памяняць старую кватэру на новую, на першым паверсе. На новым месцы жанчына змагла пабудаваць асобны выхад з кватэры на вуліцу і пандус. Але радасьць была нядоўгай: на самабуд Жаны паскардзіліся суседзі, а чыноўнікі выпісалі жанчыне штраф.

«За гэты цуд мяне аштрафавалі на 7 тысяч грыўняў (каля ^$ 260), расказвае Жана. — Я на дадзены момант выплаціла недзе палову штрафу і яшчэ буду плаціць паўтара-два гады».

Чыноўнікі разводзяць рукамі: кажуць, што сытуацыю разумеюць, але скарга суседзяў законная: у Жаны пры пабудове пандуса не было неабходнай даведкі пра арэнду зямлі.

«Так, у дадзенай сытуацыі гэта зрабіць было немагчыма. І гэтая норма ў сучасным горадабудаўнічым заканадаўстве ня толькі недасканалая, яна для дадзенай сытуацыі — недарэчная», — прызнае намесьнік мэра Палтавы Юрый Нікіпелаў.

****

Штодзённы выхад на вуліцу — выпрабаваньне і для 24-гадовай Марыі Салавіенкі. Спуск з трэцяга паверха займае ў яе шмат часу і адбірае шмат сілаў. Каб усталяваць адмысловы падʼёмнік, ёй трэба мінімум 700 даляраў. «Сюды б усталяваць электрычныя падʼёмнікі. Гэта прататып таго ж самага ліфта, — паказвае Марыя. — Але яго кошт — гэта, вядома, непадʼёмная сума. Праблема трохпавярховага дому ў тым, што ліфта там ніколі ня будзе апрыёры».

Марыя на лёс ня скардзіцца. Стараецца весьці актыўнае жыцьцё: выйграла ў конкурсе прыгажосьці, займаецца бальнымі танцамі на вазку і працуе вядучай мерапрыемстваў. Але як толькі дзяўчына пачула гісторыю Жаны Шчагальковай, яна стала дамагацца перамоваў з мясцовымі ўладамі пра паляпшэньне ўмоваў для інвалідаў у Палтаве.

Я хачу дагрукацца да самых вярхоў. Што такое зрабіць проста пандус? Зь нейкага бэтону зь нейкай мэталёвай канструкцыяй? Гэта тры капейкі насамрэч«, — упэўненая Марыя Салавіенка.

Паводле статыстыкі Міністэрства сацыяльнай палітыкі, ва Ўкраіне каля 3 мільёнаў інвалідаў. Забясьпечваць іх патрэбы паводле закону павінны мясцовыя ўлады. Але чыноўнікі на месцах скардзяцца: культуры дапамогі людзям з абмежаванымі магчымасьцямі ва Ўкраіне няма.

«Падыход і псыхалёгія нашага грамадзтва знаходзіцца не на ўзроўні XXI стагодзьдзя, — прызнае Юрый Нікіпелаў. — Гэта значыць, мы па інэрцыі выйшлі з савецкага разуменьня, у якім інвалідаў не было, а думкі пра тое, што грамадзкая структура і дамы павінны быць для іх дастасаваныя — яе не было ў прынцыпе».

У Вярхоўнай радзе вось ужо год ляжыць законапраект пра правы інвалідаў, які павінен вырашыць іх шматлікія праблемы. Але дэпутаты пакуль на вакацыях, а да гэтага яны займаліся зусім іншай заканадаўчай дзейнасьцю. Жана і Марыя дапамогі ад дэпутатаў і не чакаюць. Кажуць, што гатовыя і далей самі вырашаць свае праблемы. Просяць толькі аднаго: каб ім не заміналі. У 2008 годзе магілёўскі інвалід-вазочнік Уладзімер Вусікаў у 2008 годзе пікетаваў будынак мясцовага гарвыканкаму, каб зьвярнуць увагу на свае жыльлёвыя праблемы. Пікет інваліда чыноўнікі ўбачылі і прапанавалі яму праехаць у дзяржаўную ўстанову.

Выйшла з гарвыканкаму ідэоляг і прапанавала пагаварыць пра мае праблемы ў будынку, — згадвае Ўладзімер Вусікаў. — Я ёй адказаў: «А як жа я туды праеду? Пандусаў няма. На руках жа вы мяне несьці ня будзеце». Тады яна ад мяне адстала, і мы гутарылі каля гарвыканкаму«. За несанкцыянаваную акцыю пратэсту інваліда выклікалі ў суд. «Калі ж судзьдзя даведалася, што я інвалід-калясачнік, то прапанавала пачакаць ля суду. Потым мяне ў будынак суду занесьлі на руках», — прыгадвае Ўладзімер Вусікаў.

Ад 2008 году, калі Ўладзімер Вусікаў ладзіў свой пікет, ля галоўнага ўваходу ў будынак гарвыканкаму пандуса так і не ўзьвялі. Для людзей з абмежаваньнямі ёсьць асобны ўваход з тарца будынку.

Праваабаронца Валадар Цурпанаў пяць год дамагаўся, каб уваходы ў раённыя суды Магілёва абсталявалі пандусамі. Бяз гэтага, цьвердзіць ён, людзям з абмежаванымі магчымасьцямі ў дзяржаўныя ўстановы трапіць няма як. Урэшце сёлета каля ўваходаў у будынкі судоў пачалі ладзіць пандусы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG