Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына праз тры дні пасьля няўдалага перавароту


Турэччына пасьля няўдалага перавароту. Рэпартаж з Стамбулу
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:43 0:00

Турэччына праз тры дні пасьля няўдалага перавароту

Рэпартаж Шахіды Якуб (Настоящее Время)

У Стамбуле позьняя ноч, але народ, які сабраўся на плошчы Таксім, разыходзіцца не зьбіраецца

«Мы прыйшлі абараніць нашага прэзыдэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана, нашу дэмакратыю і свае правы. Мы ня сыдзем адсюль да таго часу, пакуль парадак не адновіцца», — кажа адзін зь мясцовых жыхароў.

Адразу пасьля спробы перавароту, прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган пачаў заклікаць людзей выйсьці на вуліцы і, як ён заявіў — «абараніць турэцкую дэмакратыю».

Заклікі выйсьці на вуліцы гучалі з усіх мячэцяў, апэратары сотавай сувязі рассылалі паведамленьні. Улады Стамбулу абвясьцілі трохдзённы бясплатны праезд на мэтро, каб людзям было лягчэй дабрацца да месцаў правядзеньня мітынгаў.

Падобныя акцыі праходзілі ва ўсіх галоўных пунктах Стамбулу і былі добра сплянаваныя. Мітынгоўцам бясплатна раздавалі сьцягі і майкі.

Песьня пра прэзыдэнта Эрдагана стала свайго роду гімнам мітынгоўцаў:

У ноч на 16 ліпеня некалькі турэцкіх вайсковых падразьдзяленьняў распачалі спробу вайсковага перавароту. Пераварот не атрымаўся. Паліцыі і вайсковым часткам, ляяльным Эрдагану, удалося ўзяць сытуацыю пад кантроль. Паводле афіцыйных ацэнак, у выніку беспарадкаў загінулі больш за 290 чалавек. Больш за паўтары тысячы паранены.

На другі дзень пасьля няўдалага перавароту пачаліся арышты падазраваных у арганізацыі і ўдзеле ў перавароце судзьдзяў, пракурораў.

Многія прыйшлі абараняць дэмакратыю, але грамадзянскія актывісты папярэджваюць, што правы будуць урэзаныя і будзе дыктатура.

Сама ідэя дэмакратыі ў Турэччыне сфармуляваная як праўленьне большасьці. Гэтая большасьць, а менавіта каля 51%, падтрымлівае цяперашняга прэзыдэнта. Астатнія 49% — у асноўным сьвецкія туркі, рэлігійныя і этнічныя меншасьці, лібэральныя журналісты, курды, прадстаўнікі ЛГБТ. Яны хочуць адстаўкі Эрдагана, які кіруе ўжо 12 гадоў. Усе яны лічаць, што іх зараз выключылі з грамадзкага жыцьця.

«Апошні раз мы мелі магчымасьць сабрацца ў 2013 годзе», — кажа дзяўчына, якая пажадала застацца невядомай.

Самую вялікую засьцярогу ў сьвецкіх туркаў выклікае тое, што цяпер іх краіна можа перастаць быць сьвецкай дзяржавай.

Аднак, прыхільнікі Эрдагана сьцьвярджаюць, што і яны гэтага ня хочуць:

«Мы мусульмане, для мяне важна, каб мае дзеці мелі магчымасьць вучыць сваю рэлігію. Але разам з тым я хачу, каб яны вывучалі навуку і іншыя дысцыпліны. Я вернік, але кожны жыве, як хоча, і я не крытыкую, а прымаю людзей, якія жывуць інакш», — кажа Мустафа Кіліч.

У найноўшай гісторыі Турэччына перажыла чатыры вайсковыя перавароты. Апошні — няўдалы — быў у 1993 годзе. Многія туркі кажуць, што «вайсковыя перавароты гэта справы, якія засталіся ў мінулым стагодзьдзі».

«Па мне дык вялікімі лідэрамі былі Атацюрк, Тургут Азал і цяпер Эрдаган. А наогул якая розьніца, усе яны прыходзяць і сыходзяць. Гэта наша краіна, і яна заўсёды застанецца нашай агульнай для ўсіх», — выказала сваё меркаваньне 60-гадовая Айшэ.

Агульнай для ўсіх яна застанецца. Аднак тое, што хвалюе цяпер усіх жыхароў Турэччыны — ці будуць гарантаваныя роўныя правы для ўсіх у гэтай краіне пасьля падзеяў мінулага тыдня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG