Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пахаваць чалавека стане даражэй на 20 %


Менгарвыканкам зь 15 ліпеня значна падымае кошты на рытуальныя паслугі. Падаражэлі капаньне магілы, перавозка цела, труны, крыжы.

Рашэньне набывае моц пасьля яго афіцыйнага апублікаваньня — зь 15 ліпеня.

Перавозка цела да месца пахаваньня ў межах Менску або ў крэматорый цяпер абыдзецца ў 47,30 беларускіх рублёў, раней гэтая паслуга каштавала 39,35 рубля. Перавозка цела зь Менску ў межах Беларусі вырасла да 60 капеек за кілямэтар (было 47 капеек) ці 16,10 рубля за гадзіну (было 13,38 рубля).

Выкопваньне магілы ў зімовы час раней каштавала 74,76 рубля, цяпер будзе 89,7 рубля. У летні час такая паслуга будзе максымальна каштаваць 42,5 рубля, раней было 35,41 рубля.

Простая драўляная труна без абіўкі раней каштавала 12,79 рубля. Цяпер максымальная цана на яе складае 15,4 рубля. Драўляная труна з абіўкай падаражэла з 23,61 да 28,4 рубля. Вырас кошт і простага драўлянага крыжа — з 4,92 да 5,9 рубля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG