Паводле інфармацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі на 23 чэрвеня пратэрмінаваную запазычанасьць па зарплаце мелі дзевяць арганізацый.
Пра гэта паведаміла кіраўнік ведамства Марʼяна Шчоткіна, піша БелаПАН.
Як адзначыла Шчоткіна, агульная сума запазычанасьці складае 16,3 млрд рублёў (больш за 820 тысяч даляраў).
Якія 9 арганізацый маюць такую запазычанасьць перад сваімі супрацоўнікамі, міністар не паведаміла.
Паводле яе слоў, з усіх паведамленьняў, што паступілі на гарачую лінію Ўсебеларускага народнага сходу, Мінпрацы ўзяло на кантроль 63 пытаньні, і «шэсьць працэнтаў зь іх» тычыліся нясвоечасовай выдачы зарплаты.