Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода абвясьціла конкурс на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гаўла


Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода абвясьціла аб пачатку прыёму заявак на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гаўла на 2016-2017 акадэмічны год.

Заяўкі будуць прымаць да 6 чэрвеня 2016 на электронную пошту havelfellowship@rferl.org. Заяўка складаецца з дадзеных аб удзельніку, матывацыйнага ліста, узораў работ, двух рэкамэндацыйных лістоў, рэзюмэ і «Ліста да Вацлава Гаўла». У свой час Вацлаў Гавэл, знаходзячыся ў зьняволеньні, пісаў сваёй жонцы лісты. Пазьней яны былі выдадзеныя як кніга «Лісты да Вольгі».

Узяць удзел у праграме могуць журналісты зь Беларусі, Украіны, Расеі, Армэніі, Азербайджану, Грузіі, Малдовы. Стыпэндыяты, якія пройдуць адбор, атрымаюць магчымасьць стажыравацца ў рэдакцыях галоўнага офісу РСЭ/РС у Празе, супрацоўнічаючы з дасьведчанымі журналістамі. Стажыроўка будзе доўжыцца ад 1 лістапада 2016 да 30 чэрвеня 2017 году.

Мэта стыпэндыі імя Вацлава Гаўла — падтрымка пэрспэктыўных журналістаў з краін, дзе ёсьць праблемы з вольнымі і незалежнымі сродкамі інфармацыі. «Стымулам да стварэньня праграмы стала вера былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла ў ролю журналістыкі як трансфарматара рэпрэсіўных рэжымаў», — адзначаюць ініцыятары прэміі.

У 2011-2012 гадах стыпэндыятам прэміі імя Вацлава Гаўла ад Беларусі быў Франак Вячорка, які цяпер працуе на Радыё Свабода.
У 2014-2015 гадах стыпэндыятам стала журналістка тэлеканалу «Белсат» Ганна Любакова.
У 2015-2016 гадах стыпэндыю атрымаў мікраблогер Ігар Лосік.

Запоўніць заяву на стыпэндыю імя Вацлава Гаўла можна ТУТ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG