Крыніца ў паліцыі пацьвердзіла агенцтву France-Presse перададзеную раней у пятніцу бэльгійскім тэлеканалам VRT інфармацыю аб затрыманьні падазраванага ў датычнасьці да тэрактаў у Парыжы ў лістападзе мінулага году Мухамада Абрыні.
Падрабязнасьцяў пра тое, дзе і пры якіх абставінах быў затрыманы 31-гадовы падданы Бэльгіі Абрыні, паліцэйскі крыніца не прывяла. Тэлеканал VRT паведамляў, што падазраваны быў схоплены ў прыгарадзе Брусэля Андэрлехтам.
Па зьвестках Reuters, бэльгійская пракуратура ў пятніцу коратка паведаміла толькі аб тым, што было зроблена некалькі арыштаў, зьвязаных з нападамі ў Брусэлі.
VRT адзначаў, што Мухамад Абрыні, магчыма, мае дачыненьне і да выбухаў у аэрапорце і мэтро Брусэля. Ахвярамі гэтых нападаў, якія ўчынілі ў мінулым месяцы трое сьмяротнікаў, сталі 32 чалавекі.
Па некаторых зьвестках, Мухамад Абрыні быў затрыманы ў прыгарадзе Брусэля Андэрлехт.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1