Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ ЗША: «Ісламская дзяржава» рыхтуе 400 баевікоў-тэрарыстаў для нападаў у Эўропе


Хвіліна маўчаньня ў памяць аб ахвярах тэрактаў у Брусэлі, 23 сакавіка 2016 году
Хвіліна маўчаньня ў памяць аб ахвярах тэрактаў у Брусэлі, 23 сакавіка 2016 году

Групоўка «Ісламская дзяржава» падрыхтавала сотні баевікоў-тэрарыстаў, гатовых да арганізацыі нападаў у Эўропе, паведамляе агенцтва Associated Press.

Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» падрыхтавала па меншай меры 400 баевікоў для правядзеньня тэрарыстычных акцыяў у Эўропе, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Associated Press са спасылкай на крыніцы ў спэцслужбах эўрапейскіх краінаў і Іраку.

Паводле гэтых крыніцаў, тэрарысты праходзяць сур’ёзную падрыхтоўку ў лягерах «Ісламскай дзяржавы» ў Іраку і Сырыі. Апынуўшыся ў Эўропе, яны арганізуюць тэрарыстычныя ячэйкі, якія дзейнічаюць аўтаномна, але каардынуюць свае дзеяньні для дасягненьня найбольшага эфэкту ад разрозьненых акцыяў. Калі раней тэрарысты рабілі акцэнт на арганізацыі маштабных тэрактаў, то цяпер стаўка робіцца на сэрыю нападаў. Сьледчыя падазраюць, што нядаўні арышт арганізатара тэрарыстычных нападаў у Парыжы Салаха Абдэслама мог справакаваць атакі ў Брусэлі чальцамі арганізаванай ім у Бэльгіі ячэйкі.

Двое з тэрарыстаў-самагубцаў, якія ўдзельнічалі ў гэтых нападах, ураджэнцы Бэльгіі браты Ібрагім і Халід Бакраўі прыцягваліся раней да адказнасьці за правапарушэньні. У сераду турэцкія ўлады паведамілі пра тое, што Ібрагім Бакраўі быў у чэрвені затрыманы на мяжы з Сырыяй і перададзены ўладам Нідэрляндаў з папярэджаньнем аб тым, што ён зьяўляецца «замежным тэрарыстам-баевіком». Але ён быў неўзабаве вызвалены з-за адсутнасьці інфармацыі пра яго сувязі з тэрарыстычнымі сеткамі.

Бэльгійскія сьледчыя працягваюць пошук патэнцыйнага супольніка тэрарыстаў, які зьявіўся перад выбухамі ў памяшканьні брусэльскага аэрапорта разам зь імі. Ёсьць падазрэньні, што ён можа рыхтаваць новыя тэракты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG