Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беражкова вызвалілі з-пад варты


Уладзімер Беражкоў
Уладзімер Беражкоў

Топ-мэнэджэр хакейнага клюбу «Дынама» на волі. Пра гэта ў сацсетках напісаў журналіст Аляксей Шаўчэнка.

«Па маіх зьвестках, яго вызвалілі. Такім чынам, ніякага суду ня будзе. Схуднеў, хварэў, але на свабодзе, жывы і ўвогуле ўра», — напісаў журналіст.

Пацьверджаньняў таго, што Ўладзімер Беражкоў выйшаў на волю, з боку праваахоўнікаў пакуль няма. Устрымаліся ад камэнтару і ў Фэдэрацыі хакею Беларусі.

Ад сяброў Уладзімера Беражкова вядома, што ўжо больш за два месяцы таму ён чакаў вырашэньня свайго лёсу пасьля таго, як сплаціў вызначаны сьледзтвам памер нанесеных стратаў і напісаў прашэньне аб памілаваньні. Вядома таксама, што Ўладзімер Беражкоў ня быў звольнены з клюбу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG