Справа адносна генэральнага мэнэджэра хакейнага клюба «Дынама-Менск» Уладзімера Беражкова знаходзіцца на стадыі завяршэньня.
Пра гэта паведаміў журналістам міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч.
Тэрмін утрыманьня пад вартай Беражкова падаўжалі выключна для таго, каб ён азнаёміўся з матэрыяламі крымінальнай справы.
«Ён азнаёміўся зь імі разам з адвакатам», — сказаў Шуневіч.
У жніўні 2015 году ў дачыненьні да Ўладзімера Беражкова была заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу «крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі». Сын Уладзімера Беражкова Мікіта раней заявіў, што ў СІЗА ягонага бацьку ламаюць так, як не ламалі нават палітвязьняў.