Беларусы па ўсім сьвеце віншуюць адзін аднаго з Днём Волі ў сацыяльных сетках.
Старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі сёньня знаходзіцца ў Парыжы, у бюро Міжнароднай Фэдэрацыі правоў чалавека.
«Ад імя вядомых праваабаронцаў з Кыргызстану і Армэніі і ад свайго імя віншую ўсіх землякоў з Днём Незалежнасьці. Жыве Беларусь!»
Актывістка з Кіева, каардынатарка міжнароднага фонду «Відродження» Вольга Гальчэнка ў гонар Дня Незалежнасьці апублікавала фота зь беларусамі — удзельнікамі АТА, якія трымаюць бел-чырвона-белыя сьцягі.
«Зайка і беларусы:) вы яшчэ не сьвяткуеце Дзень Волі? Тады мы ідзем да вас:) Са сьвятам, сябры!»
Былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў таксама павіншаваў беларусаў з Днём Волі:
«Са сьвятам! З Днём Волі!»
Старшыня віленскай арганізацыі «Студальянс» Кірыл Атаманчык павіншаваў беларусаў, апублікаваўшы фота, зробленае ў Зарэччы — Ужупісе, адным з раёнаў Вільні.
«Ужупiс сёньня! Жыве Беларусь!»
А студэнты ЭГУ ў гонар Дня Волі ладзяць сёньня гульню па гарадзкім арыентаваньні.
Журналістка Вольга Чарных, якая цяпер разам з мужам жыве ў Эгіпце, зрабіла фота зь бел-чырвона-белым сьцягам на фоне гарачай пустэльні.