Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: апазнаны меркаваны трэці ўдзельнік выбухаў у Брусэлі


Бэльгійская паліцыя ідэнтыфікавала меркаванага трэцяга ўдзельніка тэракту ў Брусэлі, які ўцюк з аэрапорта адразу пасьля выбуху, паведамляе бэльгійская газэта La Derniere Heure.

Паліцыя распаўсюдзіла яго фотаздымак. La Derniere Heure піша, што гэта Наджым Лаашраўі, які раней ужо быў абвешчаны ў вышук у справе аб лістападаўскіх выбухах у Парыжы, якія забралі жыцьці 130 чалавек.

У панядзелак пракуроры паведамілі, што яго ДНК было знойдзена ў дамах, якія выкарыстоўваліся зламысьнікамі пры падрыхтоўцы выбухаў летась у Парыжы.

Паведамляецца, што ў верасьні ён езьдзіў у Вугоршчыну з галоўным падазраваным у справе аб парыскіх нападах Салахам Абдэсламам, затрыманым на мінулым тыдні.

Паводле апошніх зьвестак, у выніку сэрыі выбухаў у Брусэлі загінулі 34 чалавекі. У аўторак раніцай двайны выбух адбыўся ў зоне вылетаў міжнароднага аэрапорта Завэнтэм на паўночным усходзе гораду.

Праз гадзіну яшчэ адна выбуховая прылада спрацавала ў мэтро на станцыі «Маальбэк» у самым цэнтры Брусэлю, непадалёк ад некалькіх установаў Эўрапейскага зьвязу.

Адказнасьць за выбухі ў Брусэлі ўзяла на сябе экстрэмісцкая арганізацыя «Ісламская дзяржава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG