Групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла адказнасьць за напады 22 сакавіка ў Брусэлі, у выніку чаго загінулі дзясяткі людзей. Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на блізкае да арганізацыі інфармагенцтва Amaq.
У Брусэлі заяўляюць пра, як найменей, 34 ахвяры выбухаў, якія адбыліся ў аэрапорце і мэтро ў гэтым горадзе. Яшчэ 187 чалавек параненыя, многія зь іх — у цяжкім стане. Краіны ЭЗ заявілі пра ўзмацненьне захадаў бясьпекі.
Бэльгія пасьля тэрарыстычных нападаў у Парыжы восеньню леташняга году, у выніку якіх загінулі 130 чалавек, знаходзілася на высокім трэцім узроўні тэрарыстычнай пагрозы. Адказнасьць за напады ў Парыжы таксама ўзялі на сябе групоўкі «Ісламскай дзяржавы». У мінулую пятніцу ў Брусэлі бэльгійскія і францускія паліцыянты ў рамках расьсьледаваньня леташніх тэрактаў у Парыжы затрымалі Салаха Абдэслама, аднаго з падазраваных у арганізацыі і выкананьні парыскіх тэрактаў.
У сувязі з выбухамі ў краіне ў Бэльгіі абвешчаная трохдзённая жалоба.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1