Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым Трамп прывабіў Пуціна і Дугіна?


Ідэалягічная блізкасьць, падобны стыль палітычнай камунікацыі, спроба дэстабілізаваць палітычную сыстэму ЗША — матывы, па якіх расейскі істэблішмэнт выказваецца на карысьць рэспубліканскага кандыдата Дональда Трампа.

Тры пытаньні для трох аналітыкаў — Юрыя Дракахруста, Валера Карбалевіча і Віталя Цыганкова.

Цыганкоў: Вядомы расейскі ідэоляг імпэрыі і эўразійства Аляксандар Дугін падтрымаў патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты ад рэспубліканцаў Дональда Трампа. У гэтай навіне, вядома, няма нічога незвычайнага — расейскія вялікадзяржаўнікі традыцыйна выступаюць супраць палітакарэктнасьці, глябалізацыі, яны маюць тыя ж погляды, якія сёньня ў амэрыканскай палітыцы асацыююцца з Трампам. Правым усяго сьвету падабаецца, што ён супраць Уол-Стрыта, таго, што яны называюць фінансавай алігархіяй, якая, на думку многіх, кіруе Амэрыкай. Вядома, што расейскія правыя заўсёды за крайнія правыя рухі ва ўсіх эўрапейскім краінах. Навідавоку і рух насустрач — ад Ле Пэн да іншых

Трамп кажа непаліткарэктныя і зьняважлівыя рэчы, чапляе імігрантаў мэксыканцаў, мусульманаў, у пэўнай ступені жанчын, яго ня любіць эліта ўласнай партыі — натуральна, усё гэта блізка расейскім маргіналам-змагарам зь лібэралізмам.

заўсёды аказваюцца прыхільнікамі Пуціна. Часам у гэтым бачаць і знаходзяць пэўную матэрыяльную зацікаўленасьць, часам справа ня толькі ў ёй.

Трамп кажа непаліткарэктныя і зьняважлівыя рэчы, чапляе імігрантаў мэксыканцаў, мусульманаў, у пэўнай ступені жанчын, яго ня любіць эліта ўласнай партыі — натуральна, усё гэта блізка расейскім маргіналам-змагарам зь лібэралізмам.

У пэўны час здавалася, што Уладзімер Пуцін кіруецца ідэямі эўразійства, але аказалася, што такія дзеячы, як Дугін, былі адсунутыя ад Крамля пасьля таго, як пэўныя задачы былі выкананыя. І цяпер яны перайшлі ў маргінальны статус, у Крамлі цяпер да іх не прыслухоўваюцца, больш за тое, яны адчуваюць пэўны ціск з боку расейскіх спэцслужбаў і палітыкаў.

Больш важна, што за Трампа выступаў і Пуцін. Нагадаю, прэзыдэнт Расеі назваў Трампа «вельмі таленавітым і яркім чалавекам». У сваю чаргу Трамп назваў Пуціна «чалавекам, якога паважаюць ня толькі ў ягонай краіне, але і за яе межамі», і што ім «будзе лёгка ладзіць».

Мяркую, Пуцін хоча бачыць Трампа да пасадзе прэзыдэнта ЗША па некалькіх прычынах. Перш за ўсё, яму будзе лёгка мець справу з гэтым чалавекам, які, як лічыць Пуцін, адкладзе ўбок такія «другасныя» пытаньні, як правы чалавека ці свабоду слова, і будзе займацца бізнэсам.

Акрамя таго, у абодвух палітыкаў падобныя стылі ды іміджы — грубаватыя і шчырыя альфа-самцы, схільныя да аўтарытарызму.

Ну і яшчэ адзін магчымы чыньнік — Пуцін падтрымлівае Трампа, бо лічыць, што Трамп можа аслабіць ЗША, што Трамп — гэта найгоршы варыянт для ЗША. А ўсё, што аслабляе праціўніка, ідзе, на думку Пуціна, на карысьць Расеі.

Дракахруст: Вы расклалі амаль усе магчымыя варыянты. Мне здаецца, што гэта не маніпуляцыя, ня спроба паўплываць на выбар амэрыканцаў. Ляпаньне па плячы з боку Пуціна — ня той падарунак, які можна пажадаць амэрыканскаму кандыдату. Так, Трамп даволі пісьменна выйшаў з гэтай сытуацыі, сказаўшы, маўляў, ну а калі і Пуцін добрае слова пра яго кажа, чаму ён мусіць пярэчыць?

Так што, на мой погляд, такія ацэнкі даволі шчырыя. Трамп і для Пуціна, і для Дугіна, увогуле для расейскага істэблішмэнту, чалавек зразумелы і блізкі. Блізкі ўсім тым наборам поглядаў, якія вы пералічылі: супраць паліткарэктнасьці, жанчына — ведай сваё месца, усякіх мігрантаў нам ня трэба, панаехалі. Гэта культурныя коды расейскай палітычнай эліты. Калі чалавек з-за акіяну гаворыць, хоць у іншым кантэксьце, тое самае, ёсьць адчуваньне — свой.

Мяне ў свой час уразіла рэакцыя расейскага істэблішмэнту на дырэктара амэрыканскага дасьледчага цэнтру Stratfor, былога афіцэра ЦРУ

Ён расейцам гаворыць: мы насамрэч хочам вас прыціснуць, а расейцы ў адказ — вось нармальны мужык, мы іх хочам прыціснуць, яны — нас

Джорджа Фрыдмана. Гэта чалавек вельмі выразных геапалітычных поглядаў, які гаворыць адкрыта, прама, што Амэрыка павінна кіраваць сьветам, абмяжоўваць уплыў Расеі. Але калі ён прыяжджае ў Маскву, яго там у адміністрацыі прэзыдэнта і ў праўладных дасьледных цэнтрах ледзьве не на руках носяць. Ён расейцам гаворыць: мы насамрэч хочам вас прыціснуць, а расейцы ў адказ — вось нармальны мужык, мы іх хочам прыціснуць, яны — нас! А калі расейцам гавораць пра права чалавека, яны гэтага не разумеюць. Яны думаюць, ці іх за дурняў трымаюць, ці іх хочуць неяк так хітра падмануць, што яны нават не разумеюць як.

Я ня думаю, што Пуцін разьлічвае на тое, што Трамп будзе весьці больш прыхільную да Расеі палітыку. Абсалютна ня факт. Трамп ідзе на выбары з лёзунгам «Амэрыку трэба зрабіць вялікай». Маўляў, Абама нічога ня робіць, усе міжнародныя справы запусьціў, усе аб Амэрыку ногі выціраюць, а трэба, каб не выціралі. Калі ён прыйдзе ў Белы Дом, то ўбачыць, што Расея ў той жа Ўкраіне акрамя парушэньня правоў чалавека і міжнароднага права замахваецца на амэрыканскія нацыянальныя інтарэсы. А да нацыянальных інтарэсаў Амэрыкі Трамп ня будзе абыякава ставіцца. Але, магчыма, Пуціна гэта задавальняе. У яго сьвядомасьці Трамп такі ж, як ён, а падобным людзям лягчэй знайсьці паразуменьне, нават калі яны варагуюць.

Карбалевіч: З савецкіх часоў існуе традыцыя, што дачыненьні паміж Савецкім Саюзам і ЗША ці Расеі і ЗША паляпшаюцца падчас рэспубліканскіх адміністрацыяў у Вашынгтоне. Вось і цяпер існуе такая надзея. Тым больш, што Гілары Клінтан, найбольш верагодны кандыдат ад дэмакратаў на пасаду прэзыдэнта, займае рэзка крытычную пазыцыю адносна Расеі. Трамп пра Расею кажа значна менш. Наогул, ён чалавек

Трамп — антысыстэмны палітык. Гэта будзе пэўная праблема, скандал, магчыма міні-крызіс, калі ён прыйдзе да ўлады і паспрабуе рэалізаваць тыя ідэі, якія зараз выказвае.

менш абазнаны ў замежнай палітыцы, таму яго пазыцыя — terra incognita, невядомая. Калі невядомая, можна яе трактаваць як патэнцыйна больш прарасейскую. Я глядзеў ток-шоў, дзе расейскія экспэрты сапраўды так інтэрпрэтавалі магчымыя адносіны Расеі з ЗША, калі прэзыдэнтам стане Трамп.

Трамп — антысыстэмны палітык. Гэта будзе пэўная праблема, скандал, магчыма міні-крызіс, калі ён прыйдзе да ўлады і паспрабуе рэалізаваць тыя ідэі, якія зараз выказвае. А гэта створыць пэўныя праблемы ў ЗША, а чым больш праблем у ЗША, тым лепш Расеі.

Так, ёсьць і ідэалягічная блізкасьць: Трамп непаліткарэктны, і калі ён прыйдзе да ўлады, то праблема правоў чалавека, на якую рабілі акцэнт рэспубліканцы падчас кіраваньня Буша, адыйдзе на другі плян.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG