Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кім Чэн Ын загадаў рыхтавацца да нанясеньня прэвэнтыўнага ядзернага удару


Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын
Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын

Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын заявіў, што ядзерная зброя яго краіны павінна быць гатовая да выкарыстаньня ў любы момант, паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на дзяржаўныя СМІ КНДР.

Ён загадаў ваеннаму кіраўніцтву краіны перагледзець ваенную дактрыну, каб быць гатовымі нанесьці прэвэнтыўны ўдар, паведаміла Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі.

«Нам трэба быць гатовымі ужыць ядзерныя боегалоўкі ў любы час», — цытуе агенцтва навінаў Кім Чэн Ына. Выступаючы на вучэньнях, ён сказаў, што ворагі пагражаюць існаваньню Паўночнай Карэі.

Раней Рада Бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю аб узмацненьні жорсткасьці санкцыяў у дачыненьні да КНДР у адказ на ядзернае выпрабаваньне, праведзенае Пхэньянам у студзені гэтага году.

У адказ Паўночная Карэя запусьціла некалькі ракет малога радыюсу дзеяньня, якія ўпалі ў Японскае мора.

З 2006 году Паўночная Карэя правяла ўжо чатыры ядзерныя выпрабаваньні і адмаўляецца згортваць праграму. Улады сьцьвярджаюць, што ў студзені яны правялі пасьпяховыя выпрабаваньні вадароднай бомбы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG