Дзяржсакратар ЗША Джон Керы называе дзеяньні КНДР «буйной правакацыяй». Савет Бясьпекі ААН абвясьціў пра скліканьне экстранага паседжаньня.
Запуск адбыўся ў ноч на нядзелю з выпрабавальнага палігона на паўночным захадзе краіны. Пра яго паведамілі паўночнакарэйскія і амэрыканскія вайскоўцы.
Раней КНДР заяўляла пра свае намеры запусьціць ракету са штучным спадарожнікам для назіраньня Зямлі і накіравала адпаведнае паведамленьне міжнародным арганізацыям.
Паведамляецца, што запушчаная ракета паляцела на поўдзень і прайшла над японскім архіпэлягам Акінава.
Гэта пятае ці шостае выпрабаваньне ракетаў у КНДР. Міжнародныя назіральнікі лічаць, што ў краіне спрабуюць стварыць міжкантынэнтальную зброю.
Дзяржсакратар ЗША Джон Керы называе дзеяньні КНДР па запуску ракеты «буйной правакацыяй, якая пагражае бясьпецы ня толькі Карэйскай паўвыспы, але і бясьпецы рэгіёна і ЗША».