Па падазрэньні ў дачыненьні да выбуху ў Анкары, які прынес 28 ахвяраў, былі затрыманыя дзевяць чалавек, заявіў прэм’ер-міністар Турэччыны Ахмэт Давутаглу.
Як паведамляе Бі-Бі-Сі, Давутаглу абвінаваціў у падрыхтоўцы і зьдзяйсьненьні выбуху Аддзелы народнай самаабароны курдаў, якія ўдзельнічаюць у сырыйскім ўзброеным канфлікце. Ён лічыць, што ў Турэччыне ім дапамагалі прадстаўнікі Працоўнай партыі Курдыстану. На думку Давутаглу, выбух дэманструе тэрарыстычную сутнасьць Аддзелаў. Ён адзначыў, што з 28 загінулых 26 былі вайскоўцамі.
Між тым Турцыя нанесла новыя авіяўдары па пазыцыях Працоўнай партыі Курдыстану на поўначы Іраку. Паводле Давутаглу, былі забітыя курды зь ліку кіраўніцтва арганізацыі. Раней прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган паабяцаў адпомсьціць арганізатарам выбуху ў Анкары.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1