Вядома, што ёсьць пацярпелыя.
Паводле турэцкай паліцыі, выбухнуў замінаваны аўтамабіль. Выбух адбыўся тады, калі побач праяжджала вайсковая машына.
Паводле відавочцаў, выбух было чуваць нават у аддаленых раёнах сталіцы Турэччыны.
4 лютага ў Стамбуле ў раёне Султанбэйлі адбыўся выбух, у выніку якога пацярпелі два чалавекі. Прылада была закладзена ў сьмецьцевым баку.
Месяцам раней, 12 студзеня, выбух адбыўся на плошчы Султанахмэт у Стамбуле, загінулі 10 чалавек. Большасьць зь іх былі грамадзянамі Нямеччыны. Улады краіны высьветлілі, што напад зладзіў тэрарыст-сьмяротнік, баявік групоўкі «Ісламская дзяржава»