Рада Бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю, у якой рэзка асудзіла зьдзейсьнены КНДР запуск балістычнай ракеты.
У заяве, прынятай на надзвычайным пасяджэньні Рады, гаворыцца, што ў бліжэйшы час будзе разглядацца рэзалюцыя аб увядзеньні санкцый у дачыненьні да Паўночнай Карэі, якія стануць адказам на небясьпечныя і сур’ёзныя парушэньні статуту ААН.
У падтрымку рэзалюцыі выступіў Кітай, які лічыцца саюзьнікам КНДР, а таксама 14 іншых членаў Рады Бясьпекі.
З асуджэньнем на адрас Пхэньяну выступілі шэраг дзяржаваў і міжнародных арганізацый.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1