Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Малдовы зацьвердзіў новага прэм’ера, нягледзячы на ​​пратэсты прарасейскіх сілаў


Малдова, прыведзены да прысягі новы ўрад
Малдова, прыведзены да прысягі новы ўрад

Зацьвярджэньне кандыдатуры Паўла Філіпа парлямэнтам прывяло да масавых пратэстаў прарасейскай апазыцыі ў Кішынёве.

У Малдове ў ноч на чацьвер прыведзены да прысягі новы ўрад на чале з Паўлам Філіпам, паведамляе прэс-служба прэзыдэнта краіны.

У сераду зацьвярджэньне кандыдатуры Паўла Філіпа, які прадстаўляе кіроўную Дэмакратычную партыю, кіраўніком новага Кабінэту міністраў выклікала масавыя пратэсты апазыцыі. Ля будынку парлямэнту сабраліся тысячы дэманстрантаў з патрабаваньнем правядзеньня датэрміновых выбараў. Частка дэманстрантаў прарвалі паліцэйскі кардон і ўварваліся ў будынак. Пазьней паліцыя вывела ўдзельнікаў пратэстаў з будынку. Усяго падчас пратэстаў пацярпелі 15 чалавек. Зь іх — дзевяць паліцэйскіх і шэсьць дэманстрантаў. Павел Філіп стаў трэцім прэм’ер-міністрам Малдовы за апошні год. Палітычны крызіс у Малдове працягваўся з канца кастрычніка, калі ўрад сышоў у адстаўку ў выніку карупцыйнага скандалу.

Пратэсты апазыцыі ў Малдове
Пратэсты апазыцыі ў Малдове

Сярод пазначаных прыярытэтаў новага ўраду значыцца эўрапейская інтэграцыя, паглыбленьне стратэгічнага дыялёгу паміж Малдовай і ЗША, разьвіцьцё адносінаў з МВФ і Сусьветным банкам, умацаваньне статусу нэўтралітэту, а таксама супрацоўніцтва з Расеяй і СНД.

«Спадзяюся, што ўрад, сфармаваны пасьля доўгага пэрыяду палітычнай нестабільнасьці і ва ўмовах часовага Кабміну, будзе ведаць, як умела і пісьменна кіраваць складанай сытуацыяй у цяперашні час у Малдове», — сказаў прэзыдэнт Мікалае Цімафці ў рамках цырымоніі прыняцьця ўрадам прысягі.

Кіраўнік краіны зьвярнуўся да насельніцтва з заклікам «да спакою і пазьбяганьня беспарадкаў, якія нікому не прынясуць карысьці».

«Важна заставацца ў рамках закона», — падкрэсьліў прэзыдэнт.

У часе пратэстаў былому кіраўніку парлямэнту Малдовы разьбілі галаву, калі ён праходзіў праз натоўп пратэстоўцаў.

Пратэсты ў Малдове
Пратэсты ў Малдове

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG