Абураныя ўдзельнікі пратэстаў ўварваліся ў будынак парлямэнту Малдовы пасьля таго, як быў зацьверджаны новы праэўрапейскі ўрад на чале з Паўлам Філіпам.
У Інтэрнэце зьявілася відэа, на якім дэманстранты прарвалі лінію з АМАПу і ўварваліся ў будынак парлямэнту з надыходам цемры.
Раней парлямэнт Малдовы зацьвердзіў новы праэўрапейскі ўрад на чале з Паўлам Філіпам, што паклала канец працягламу палітычнага крызісу. Гэта трэці прэм’ер-міністр краіны за апошні год.
Пяцьдзесят сем дэпутатаў у парлямэнце, які складаецца з 101 члена, прагаласавалі за зацьвярджэньне кабінэту новага складу на чале з лідэрам Дэмакратычнай партыі. Філіп быў міністрам тэлекамунікацый у розных урадах з 2011 году.