Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр АГП праводзіць акцыю салідарнасьці з прадпрымальнікамі


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Пэрсанальная акцыя Анатоля Лябедзькі заплянаваная на 12 гадзінаў ля Чырвонага Касьцёла ў Менску.

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заклікае да акцыі салідарнасьці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі на плошчы Незалежнасьці ў Менску.

Ён заклікае неабыякавых да праблемы людзей сабрацца каля Чырвонага Касьцёла а 12.00. Як паведаміў Свабодзе апазыцыйны палітык, акцыю салідарнасьці ён праводзіць пэрсанальна, як палітык, грамадзянін і спажывец. Наколькі яна будзе выніковай і эфэктыўнай з улікам таго, што напярэдадні кіраўнік краіны заявіў аб прамінуласьці «мядовага часу» для прадпрымальнікаў, а самі гандляры не выказваюцца аб вулічных пратэстах? На гэтыя пытаньні Радыё Свабода спадар Лябедзька адказаў:

«Гэта ёсьць неблагая мажлівасьць, каб распачаць дыскусію ў маштабах усяе краіны: куды мы ідзём у сэнсе эканамічнага і сацыяльнага разьвіцьця? Пытаньне ж ня толькі пра сэртыфікаты, а наогул — якая стратэгія разьвіцьця краіны, што мы прапануем грамадзянам у галіне эканомікі? І гэта добрая мажлівасьць, каб распачаць дыскусію, а таму гэтае пытаньне ня будзе зьнятае з парадку дня ні сёньня, ні заўтра.

Мы выпрацавалі шэраг прапановаў ня толькі адносна сэртыфікатаў, а таксама адносна таго, як падтрымаць малы і сярэдні бізнэс і тых жа індывідуальных падпрымальнікаў. На мінулым тыдні мы былі ў Жодзіна і Дзяржынску, дзе правялі пікеты ў гэтай тэме, і людзі рэагуюць вельмі пазытыўна. Людзі разумеюць, што праблемы прадпрымальнікаў — гэта і іх праблемы таксама. Таму гэта добрая магчымасьць гаварыць і з грамадзтвам пра тое, што нам патрэбна. Гэта змаганьне за настроі і падтрымку людзей. Адначасна гэта і прапанова эканамічнай альтэрнатывы. Таму я лічу, што ўсё толькі пачынаецца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG