Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветныя цэны на нафту ўпалі да самага нізкага ўзроўню з 2009 году


Інвэстары рыхтуюцца да празьмернага паступленьня на і так ужо перанасычаны рынак іранскай нафты.

Цэны на нафту ўпалі да самага нізкага ўзроўню з моманту глябальнай рэцэсіі ў лютым 2009 году.

У Нью-Ёрку цэны на нафту маркі Brent-прэміюм упалі амаль на 6% да 37,65 даляра за барэль, а цана сырой нафты Brent у Лёндане склала 40,73 даляра.

Падзеньне сусьветных цэнаў на нафту адбылося пасьля таго, як краіны-экспартэры ў рамках сустрэчы АПЭК 4 сьнежня ў Вене не змаглі дамовіцца пра квоты на здабычу і плян дзеяньняў картэля на наступны год з-за адмовы Ірану здабываць менш нафты.

Іранскі бок заявіў, што ня можа ісьці на якія-небудзь абмежаваньні на здабычу, пакуль цалкам ня зьнятыя эканамічныя санкцыі Захаду па выніках ядзернай зьдзелкі з сусьветнымі лідэрамі.

Іран заявіў у прыватнасьці, што хоча павялічыць здабычу нафты на паўмільёна барэляў у дзень у пачатку 2016 году, і ў канчатковым выніку дайсьці да аднаго мільёна барэляў.

Сусьветная здабыча нафты пакуль перавышае попыт прыкладна на 2 мільёны барэляў у дзень, пакідаючы нафту на сусьветных рынках у лішку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG