Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стэфановіч, Шчукін, Лукашук, — ляўрэаты Праваабарончай прэміі 2015 году


Ляўрэаты прэміі (зьлева направа) Валянцін Стэфановіч, Валеры Шчукін і Зьміцер Лукашук
Ляўрэаты прэміі (зьлева направа) Валянцін Стэфановіч, Валеры Шчукін і Зьміцер Лукашук

Грамадзкія праваабарончыя арганізацыі Беларусі вызначылі найлепшых і ўганаравалі прэміямі актывістаў у галіне абароны правоў чалавека.

Прэміі былі ўручаныя ў трох намінацыях: «Праваабаронца году», «Асоба», «Абарона правоў чалавека». Іх атрымалі: юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч, грамадзкі актывіст Валеры Шчукін, журналіст «Эўрарадыё» Зьміцер Лукашук.

Валеры Шчукін (зьлева) і Алесь Бяляцкі
Валеры Шчукін (зьлева) і Алесь Бяляцкі

Цырымонію ўзнагароджаньня правяла праваабаронца Людміла Гразнова, якая паведаміла, што сёлета найлепшых абіралі прадстаўнікі дзевяці праваабарончых арганізацыяў. Ганаровыя дыплёмы і бел-чырвона-белыя кветкі пераможцам уручалі атрымальнікі прэміі мінулых гадоў: праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Людміла Гразнова, Любоў Кавалёва, а таксама журналістка Алена Панкратава.

Зьміцер Лукашук
Зьміцер Лукашук

Як адзначылі заснавальнікі прэміі, дзяржава не шануе правы чалавека і не ўзнагароджвае іх абаронцаў. Таму гэта мусяць рабіць самі праваабаронцы, каб ушанаваць людзей, якія мужна і самааддана змагаюцца за роўныя правы для ўсіх людзей.

Валянцін Стэфановіч
Валянцін Стэфановіч

Праваабарончая прэмія заснаваная ў 2008 годзе і ўручаецца ў зьвязку зь Міжнародным днём правоў чалавека 10 сьнежня. Да 2009 году яна называлася прэміяй «Праваабарончага альянсу», цяпер мае назву — Праваабарончая прэмія. У 2010 годзе яе пераможцы не вызначаліся.

Двойчы Праваабарончую прэмію атрымоўвалі журналісты Радыё Свабода: у 2009 годзе Алег Грузьдзіловіч, а ў 2014 Алена Панкратава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG