Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч: Было б дзіўна, калі б я гаварыла ў вечаровай сукенцы і дэкальтэ пра Чарнобыль. ФОТА/ВІДЭА

абноўлена

Прадстаўнікі Белавіі асабіста сустракалі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі
Прадстаўнікі Белавіі асабіста сустракалі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі

Сьвятлана Алексіевіч вылецела зь Менску ў Стакгольм для атрыманьня Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

Сьвятлана Алексіевіч прыбыла ў аэрапорт разам са сваёй пляменьніцай Натальляй, яе дачкой Янай і мужам Натальлі. Але яны толькі праводзілі ляўрэата. А ў Стакгольм разам з Алексіевіч ляцяць драматург Юлія Чарняўская і яе муж, заснавальнік парталу tut.by Юры Зісер.

Сьвятлану сустрэлі на стойцы рэгістрацыі «Белавія». Яе праводзілі ў бізнэс-залю, дзе яна чакала пасадкі. Алексіевіч было вырашана падвезьці да трапа асобым транспартам — гэткі клопат з боку «Белавія».

Журналістам Сьвятлана сказала, што пачала зьбіраць валізкі ў дарогу толькі а другой гадзіне ночы. Выступаць з нобэлеўскай лекцыяй яна будзе не ў сукенцы, а ў касьцюме з штанамі:

«Я пішу пра даволі страшныя рэчы. І было б дзіўна, калі б я гаварыла ў вечаровай сукенцы і дэкальтэ пра Чарнобыль».

Алексіевіч адказала на пытаньні журналістаў. Адно зь іх тычылася таго, як яна рэагуе на тое, што беларускія тэлеканалы адмовіліся трансьляваць уручэньне ёй Нобэлеўскай прэміі. Пісьменьніца адказала, што для яе гэта было відавочна. Яна зьвязвае гэта з асабістым стаўленьнем да яе беларускага прэзыдэнта:

«Гэта, мабыць, рэўнасьць. Ён у нас адзін. Мяне цешыць, што людзі на гэта рэагуюць. Яны мяне сустракаюць.

А што прэзыдэнт? Які страшны быў Сталін. І дзе ён? Дзе Брэжнеў? Дзіўна, што аўтарытарныя кіраўнікі гэтага не разумеюць».

Спадарыня Алексіевіч таксама сказала:

«У нас павінна быць культура. І гэта мусіць вырашаць улада, а не адзін чалавек. А ў нас улада — адзін чалавек. Таму ўсё залежыць ад яго, як у партызанскім атрадзе».

Алексіевіч: Мы жывем як у партызанскім атрадзе. Адзін чалавек усё вырашае
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:15 0:00

Нобэлеўская ляўрэатка сказала, што ніякіх афіцыйных віншаваньняў ад беларускай улады яна дагэтуль не атрымлівала. А прадстаўнікі беларускай амбасады ў Швэцыі не зьвярталіся да яе з нагоды ноўбэлеўскіх мерапрыемстваў.

У пісьменьніцы запыталіся, ці сустракалася яны калі-небудзь асабіста з Аляксандрам Лукашэнкам. Яна адказала адмоўна і дадала, што цяпер ужо і ня варта сустракацца, калі мужчына так сябе паводзіць.

Было таксама пытаньне: што вы адкажыце тым, хто ўпэўнены — беларускі пісьменьнік павінен пісаць на беларускай мове. На гэта Алексіевіч адказала, што яна пісала пра ўтопію. А ўтопія не гаварыла па-беларуску. Утопія гаварыла па-расейску.

Разам зь Сьвятланай Алексіевіч ляцяць Юлія Чарняўская і яе муж у якасьці запрошаных пісьменьніцай сяброў
Разам зь Сьвятланай Алексіевіч ляцяць Юлія Чарняўская і яе муж у якасьці запрошаных пісьменьніцай сяброў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG