Як распавёў прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган у інтэрвію CNN, расейскія атакі на турэцкія самалёты ў паветранай прасторы Сырыі будуць расцэненыя як акт агрэсіі, у выпадку якіх Турэччына будзе ўжываць «неадкладныя меры». У чым менавіта могуць палягаць такія меры, Эрдаган не распавёў.
Акрамя таго, Эрдаган нагадаў, што Турэччына ня хоча эскаляцыі напружаньня ў рэгіёне, а адказнасьць за эскаляцыю нясуць тыя, хто падтрымлівае войскі Асада. Прэм’ер Турэччыны Ахмэт Давутаглу тым часам сьцьвярджае ў брытанскай The Times, што Анкара імкнецца панізіць напружанасьць у адносінах з Масквой пасьля інцыдэнту са зьбітым Су-24. Гэты інцыдэнт Пуцін назваў «ударам у сьпіну» і па выніках якога паабяцаў падрыхтаваць супраць Турэччыны санкцыі.